Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Николай Купреев
Подписчики
подписчиков еще нет

Николай Купреев

1937 г. – 2004 г.
Мікола Сымонавіч Купрэеў
Кураторы

Краткая биография автора

Мікола Сымонавіч (Сямёнавіч) Купрэеў — беларускі паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка. У 1943 годзе пры арышце бацькі фашысты смяротна паранілі і яшчэ жывой закапалі яго маці. Адразу пасля вайны сям'я Купрэевых з Рагачоўшчыны пераехала на Брэстчыну, у вёску Пескі Бярозаўскага раёна, а з 1953 года на новае месца працы бацькі – у вёску Міхнавічы (непадалёк ад Івацэвічаў), дзе бацька да самай пенсіі быў дырэктарам па...

Мікола Сымонавіч (Сямёнавіч) Купрэеў — беларускі паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка. У 1943 годзе пры арышце бацькі фашысты смяротна паранілі і яшчэ жывой закапалі яго маці. Адразу пасля вайны сям'я Купрэевых з Рагачоўшчыны пераехала на Брэстчыну, у вёску Пескі Бярозаўскага раёна, а з 1953 года на новае месца працы бацькі – у вёску Міхнавічы (непадалёк ад Івацэвічаў), дзе бацька да самай пенсіі быў дырэктарам пачатковай школы. У Івацэвічах Мікола скончыў СШ (1957). А ў 1958 годзе паступіў на факультэт беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута. Падчас вучобы пачалі друкавацца яго вершы ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе. Звярнуў увагу на студэнта і заахвочваў яго да творчасці выкладчык інстытута літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік. У 1963 годзе, атрымаўшы дыплом настаўніка, Мікола Купрэеў па накіраванні паехаў на працу ў Ганцавіцкі раён, у Чудзінскую СШ. Пасля настаўнічаў у шмат якіх іншых школах Берасцейшчыны. Ужо ў пашанотным узросце, выкладаючы ў Папялёўскай базавай школе, а затым жывучы ў Пружанах, Мікола Купрэеў прызнаваўся, што "з 1967-га па 1986-ы год ён знік – не з паэзіі, не са старонак газет і часопісаў – з самога сябе... Знік у нетры Палесся..." Амаль на дваццаць гадоў. Аб прычынах гэтага знікнення гаварыць цяжка. Пра іх Мікола мала каму расказваў, і ўвогуле ён не любіў скардзіцца. Ягоныя пуцявіны пралеглі праз усю Беларусь, а ў большасці праз Палескі край. Лягчэй сказаць, у якіх населеных пунктах Мікола не пабываў. Час ад часу ён уладкоўваўся на працу, але доўга там не затрымліваўся – ехаў ці ішоў далей па нязведаных сцежках і дарогах. Па запісах бацькі яго сын працаваў больш як у дваццаці месцах. З іх відаць, што вандроўнік-паэт быў настаўнікам і журналістам (і неаднойчы), бібліятэкарам і загадчыкам клуба, вартаўніком і качагарам. Памёр у доме для састарэлых у пасёлку Лясным пад Баранавічамі 19 верасня 2004 года.Аўтар кніг паэзіі "Непазбежнасць" (1967), "Правінцыйныя фантазіі" (1995) і кнігі прозы "Палеская элегія" (2007).
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Николая Купреева в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Николая Купреева в жанрах .

Творчество Николая Купреева

На нашем сайте представлены 2 книги автора Николая Купреева. Самая популярная по мнению наших читателей "".

8.0
0
0
Палеская элегія
Палеская элегія

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у "жураўліным сэрцы". "Палеская элегія" – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру пале...

8.0
0
0
Непазбежнасць
Непазбежнасць

На празаічны, як шэрае грубае палатно, фон рука паэта, адукаванага філёлага, знарок нязграбна і абыякава або пасьпешліва шпурляе яскравыя мазкі мэтафар ці асацыятыўных параўнаньняў. Так азартны прадавец рассыпае брыльянты на чорным моршчаным бархаце, каб зьдзівіць і ашаламіць пакупніц. Спантаннасьць выяўленьня абвостраных пачуцьцяў чалавека, які чамусьці перанатужыў сваю эмацыянальнасьць, і яна ўж...