Уведомлений еще не было
8.4
Автор - Пятрусь Макаль
Подписчики
подписчиков еще нет

Пятрусь Макаль

1932 г. – 1996 г.
Пятрусь Макаль
Кураторы

Краткая биография автора

Пятрусь Макаль — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіўся 25.08.1932 г. у вёсцы Крушыняны на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і. У 1947 г. паступіў у Гарадзенскі будаўнічы тэхнікум, правучыўся два гады. Скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут (1953). Быў супрацоўнікам абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1956). Працаваў рэдактарам аддзела культуры і навукі часопіса «Маладосць» (1957-1960), вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР ...

Пятрусь Макаль — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіўся 25.08.1932 г. у вёсцы Крушыняны на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і. У 1947 г. паступіў у Гарадзенскі будаўнічы тэхнікум, правучыўся два гады. Скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут (1953). Быў супрацоўнікам абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1956). Працаваў рэдактарам аддзела культуры і навукі часопіса «Маладосць» (1957-1960), вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР (1960-1962), загадваў аддзелам літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962-1963), быў рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1965-1966), памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1966-1975). З 1975 г. - літкансультант СП БССР. З 1978 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1980-1983 гг. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1953 г. Узнагароджаны медалямі. У друку выступае з 1949 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы год» (1964), «Акно» (1967), «Вершы» (выбранае, 1968), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978), «Заручыны» (выбранае, 1979), «Смак яблыка» (1981), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989). Для дзяцей выдаў кніжкі «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (вершы, паэмы, казкі, 1983), «Чарадзейная скарбонка» (вершы, казкі, загадкі, 1987), «Я гатую абед» (паэма, 1989). У 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Сумесна з А. Вольскім напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, 1961, пастаўлена ў 1958) і «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1963). Аўтар п'ес «Адчыніце, казляняткі!» (1972, пастаўлена ў 1970), «Дай вады, калодзеж!» (1974, паста ўлена ў 1971), «На ўсіх адна бяда» (1977, пастаўлена ў 1976), а таксама лібрэта араторыі «Запрашэнне ў краіну маленства» (музыка Я. Глебава, 1974). Займаецца перакладамі са славянскіх моў. Пераклаў зборнік сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976) і зборнік вершаў М. Валека «Крылы» (1978). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1980) за зборнік паэзіі «Поле», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік «Смак яблыка». Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1994).
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Пятрусь Макаль в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Пятрусь Макаль в жанрах .

Творчество Пятрусь Макаль

На нашем сайте представлена 1 книга автора Пятрусь Макаль. Самая популярная по мнению наших читателей "".