Уведомлений еще не было
8.0
Автор - Алесь Асташонак
Подписчики

Алесь Асташонак

1954 г. – 2004 г.
Алесь Асташонак
Кураторы

Краткая биография автора

Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Асташонак (1 чэрвеня 1954, Мінск — 7 верасня 2004, Кіеў) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам на будоўлі металургічнага камбіната ў пасёлку Эль-Хаджар (Алжыр), інспектарам дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, выхавацелем ў тэхнічным вучылішчы будаўнікоў, рэдактара...

Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Асташонак (1 чэрвеня 1954, Мінск — 7 верасня 2004, Кіеў) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам на будоўлі металургічнага камбіната ў пасёлку Эль-Хаджар (Алжыр), інспектарам дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, выхавацелем ў тэхнічным вучылішчы будаўнікоў, рэдактарам рэпертуар на-рэдакцыйнай калегіі Упраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі, старшым рэдактарам часопіса «Крыніца». Сябра СП БССР (з 1986). Памёр у Кіеве 7 верасня 2004 г., пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Друкавацца пачаў у 1981 г. Аўтар кнігі прозы «Фарбы душы» (1989), «Жоўты колер белага снегу» (пасмяротнае выданне, 2005), п'ес «Іскры ўначы» (пастаўлена ў 1982, апублікавана ў 1986), «Камедыянт, ці Ўзнёсласць сумнай надзеі» (пастаўлена ў 1984, апублікавана ў 1985), сцэнарыяў тэлевізійных мастацкіх фільмаў «Камедыянт» (1987), «Сон» (кароткаметражны паводле ўласнага апавядання «Чарга», 1989; прыз Саюза кінематаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фестывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднага кіно ў Тэруэлі, 1989, Іспанія). Перакладае з французскай, ангельскай, літоўскай моў. Пераклаў раманы «Порт туманаў» Ж. Сіменона («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988), «Планета малпаў» П. Буля («Сучасная замежная фантастыка», 1990), п'есы «Улюбёнец публікі» С. Палякова (пастаўлена ў 1985), «Жаночы стол у паляўнічай зале» В. Мярэжкі (пастаўлена ў 1988), «Матылёчак, матылёчак...» А. Нікалаі (пастаўлена ў 1988), аповесць Веркора «Маўчанне мора» («Далягляды», 1987), аповесці Ж. Сіменона «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988), «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989), «Востраў скарбаў» Р. Л. Стывенсана (1993) і іншыя творы замежных пісьменнікаў. Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў з летувіскай мовы асобныя апавяданні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Алесь Асташонак в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Алесь Асташонак в жанрах .

Творчество Алесь Асташонак

На нашем сайте представлена 1 книга автора Алесь Асташонак. Самая популярная по мнению наших читателей "".