Уведомлений еще не было
5.8
Автор - Алег Салтук
Подписчики
подписчиков еще нет

Алег Салтук

1946 г. – 2015 г.
Олег Владимирович Салтук
Кураторы

Краткая биография автора

Алег Салтук — беларускі паэт і перакладчык. Лаўрэат літаратурных прэмій Ленінскага камсамола Віцебшчыны, імя Уладзіміра Караткевіча, часопіса «Маладосць», «Сузор'е муз».Нарадзіўся ў сям'і патомных хлебаробаў, якая ў 1962 годзе пераехала на радзіму бацькі ў вёску Якаўкі Ушацкага раёна. Да школы бацька навучыў сына чытаць, а маці ў раннім дзяцінстве прывіла любоў да песні. У 1963 годзе А. Салтук скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры Магілёўскага педаг...

Алег Салтук — беларускі паэт і перакладчык. Лаўрэат літаратурных прэмій Ленінскага камсамола Віцебшчыны, імя Уладзіміра Караткевіча, часопіса «Маладосць», «Сузор'е муз».Нарадзіўся ў сям'і патомных хлебаробаў, якая ў 1962 годзе пераехала на радзіму бацькі ў вёску Якаўкі Ушацкага раёна. Да школы бацька навучыў сына чытаць, а маці ў раннім дзяцінстве прывіла любоў да песні. У 1963 годзе А. Салтук скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова. Пасля заканчэння інстытута (1967) служыў у Савецкай Арміі. У 1969—73 гадах — адказны сакратар раённай газеты «Патрыёт» (г. п. Ушачы). З 1974 года — уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы». З 1980 года па 1999 год — сакратар Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны медалямі.Першы верш надрукаваў у 1965 годзе ў газеце «Магілёўская праўда» з адабрэння А. В. Пысіна, які быў яго першым літаратурным настаўнікам. Асноўныя матывы паэзіі А. Салтука — любоў да Радзімы, роднай зямлі, гераічная памяць беларускага народа, клопаты і трывогі нашых дзён, пачуцці сяброўства і кахання, няпростыя чалавечыя адносіны.Аўтар зборнікаў паэзіі «Пачатак дня» (1974), «Працяг» (1977), «Святло зямлі» (1982), «На далонях жыцця» (1988), «Святло зямлі» — выбранае (1992), «Трывога лёсу» (1996), «Не разлюбі» (2003), «На вейцы веку» (2006).Творы паэта перакладаліся таксама на ўкраінскую, польскую, рускую, балгарскую, нямецкую, асецінскую мовы. А. Салтук перакладаў на беларускую мову вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў.Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2011).Жыў у Віцебску.
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Алега Салтука в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Алега Салтука в жанрах .

Творчество Алега Салтука

На нашем сайте представлена 1 книга автора Алега Салтука. Самая популярная по мнению наших читателей "".

5.8
0
0
На далонях жыцця
На далонях жыцця

Зборнік паэзіі.