Уведомлений еще не было
0.0
Автор - Валеры Маракоў
Подписчики
подписчиков еще нет

Валеры Маракоў

1909 г. – 1937 г.
Валеры Маракоў
Кураторы

Краткая биография автора

Беларускі паэт, публіцыст і перакладач Валер Маракоў нарадзіўся 27 сакавіка 1909 года ў мястэчку Козырава пад Менскам (зараз гэтая мясцовасць уваходзіць у склад сталіцы) і загінуў 29 кастрычніка 1937 года ў менскай вязніцы НКУС. Падчас Першай сусветнай вайны з’яўляўся ўцекачом (знаходзіўся ў расейскім Мценску і ўкраінскіх Ромнах), затым вярнуўся дамоў. У 1924 годзе скончыў 4-ю менскую сямігодку, да 1926 года разам з бацькам працаваў муляром. У чэрвені 1925 года ўпершыню былі апублікаваныя дэбютн...

Беларускі паэт, публіцыст і перакладач Валер Маракоў нарадзіўся 27 сакавіка 1909 года ў мястэчку Козырава пад Менскам (зараз гэтая мясцовасць уваходзіць у склад сталіцы) і загінуў 29 кастрычніка 1937 года ў менскай вязніцы НКУС. Падчас Першай сусветнай вайны з’яўляўся ўцекачом (знаходзіўся ў расейскім Мценску і ўкраінскіх Ромнах), затым вярнуўся дамоў. У 1924 годзе скончыў 4-ю менскую сямігодку, да 1926 года разам з бацькам працаваў муляром. У чэрвені 1925 года ўпершыню былі апублікаваныя дэбютныя вершы Валера Маракова («Чырвоная змена», «Малады араты» і іншыя). У снежні таго ж года Цэнтральнае бюро юных піянераў прызначыла паэта сакратаром рэдакцыі часопіса «Піянер Беларусі». У 1926 годзе І. Барашка прывёў Валера да маладнякоўцаў, тады ж пабачыў свет ягоны першы зборнік вершаў. Напрыканцы таго года А. Звонак запрасіў паэта пажыць у Полацку, ягоныя творы друкавала газета «Чырвоная Полаччына». Ужо праз год Валер Маракоў выпусціў другую кнігу паэзіі і паступіў у МБПТ. А пасля заканчэння другога курса яго выклікалі з навучання і прызначылі кіраўніком літаратурнага аддзела газеты «Савецкая Беларусь». Там паэт працаваў да 1930 года. У 1931 годзе Валер быў залічаным на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне МПІ, каторае скончыў у 1934 годзе. Падчас навучання працаваў у часопісе «Чырвоная Беларусь», з 1934 года – чалец СП Беларусі. На пачатку 1935 года паэт апынуўся пад пагрозай арышту і хаваўся ў мястэчку Чэрнеўка, што ў Барысаўскім раёне. Аднак 1 сакавіка ён прыехаў у Менск, і праз тры тыдні яго арыштавалі супрацоўнікі спецслужбаў. Хлопца пратрымалі ва ўнутранай вязніцы НКУС тры месяцы і вызвалілі, аднак праз год, 6 лістапада 1936 года, затрымалі зноў. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29.10.1937 разам з 22 іншымі беларускімі літаратарамі. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.4.1957. Асабовая справа М. № 10234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.З літаратурнай спадчыны, якую пакінуў нам паэт, даступны ягоныя кнігі «На залатым пакосе», «Вяршыні жаданняў», «Права на зброю», «Рабінавая ноч». Крытыкі называлі яго «сэрцам, сагрэтым сумам», «паэтам эмоцый», «растаптанымі пялёсткамі».
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Валеры Маракоў в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Валеры Маракоў в жанрах .

Творчество Валеры Маракоў

На нашем сайте представлена 1 книга автора Валеры Маракоў. Самая популярная по мнению наших читателей "".

0.0
0
0
Сярэбраныя галасы. Душа мая тужл?вая
Сярэбраныя галасы. Душа мая тужл?вая

«Душа мая тужлівая...» — своеасаблівая анталогія паэзіі 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя. Лёс пятнаццаці паэтаў, творы якіх увайшлі ў гэтую кнігу, амаль аднолькавы — яркі, адметны прыход у літаратуру, жаданне мастацкім словам данесці свае думкі, перажыванні... Выхад у свет паэтычных кніг... I амаль аднолькавы трагічны лёс чакаў іх наперадзе... Паэзія А. Дудара, У. Жылкі, Ю. Лявоннага, Ю. Таўбіна і...