Францішак Аляхновіч нарадзіўся ў горадзе Вільні ў сям'і музыканта.Вучыўся ў віленскай гімназіі, хіміка-тэхнічнай школе, Драматычнай школе (Кракаў), школе Музычнага таварыства (Варшава). З 1904 г. ездзіў па Польшчы з вандроўнай тэатральнай трупай. У 1908 г. вярнуўся ў Вільню, працаваў рэпарцёрам у польскіх газетах. Выдаваў гумарыстычны часопіс «Пэркунас», у якім змясціў антыцарскі артыкул. Быў прыцягнуты да адказнасці, але ўцёк у Галіцыю, дзе іграў у розных тэатрах. У 1913 г. (пасля амністыі з на...
Францішак Аляхновіч нарадзіўся ў горадзе Вільні ў сям'і музыканта.Вучыўся ў віленскай гімназіі, хіміка-тэхнічнай школе, Драматычнай школе (Кракаў), школе Музычнага таварыства (Варшава). З 1904 г. ездзіў па Польшчы з вандроўнай тэатральнай трупай. У 1908 г. вярнуўся ў Вільню, працаваў рэпарцёрам у польскіх газетах. Выдаваў гумарыстычны часопіс «Пэркунас», у якім змясціў антыцарскі артыкул. Быў прыцягнуты да адказнасці, але ўцёк у Галіцыю, дзе іграў у розных тэатрах. У 1913 г. (пасля амністыі з нагоды святкавання 300-лецця дома Раманавых) вярнуўся ў Вільню. Але за антырэлігійны выпад у тым жа артыкуле быў прыгавораны да года турэмнага зняволення. Выйшаўшы на волю, працаваў мулярам, пажарным, настаўнікам, наладжваў тэатральныя прадстаўленні. У 1918 г. прабраўся праз лінію фронту ў Менск. У 1919-1920 гг. - дырэктар і галоўны рэжысёр менскага «Беларускага тэатра». З 1920 г. жыў у Вільні. У 1921-1923 гг. рэдагаваў газету «Беларускі звон». У 1926 г. нелегальна перайшоў у БССР і хутка быў арыштаваны і сасланы на 10 год на Салавецкія астравы. У 1933 г. быў абменены ўладамі на заходнебеларускага палітвязня Б.Тарашкевіча. Вярнуўся ў Вільню, выступаў у польскай газеце «Слова» з артыкуламі аб беларускім тэатры і драматургіі.У час фашысцкай акупацыі рэдагаваў калабарацыянісцкі тыднёвік «Беларускі голас» (1942-1944).3 сакавіка 1944 г. забіты невядомымі на кватэры ў Вільні.У друку пачаў выступаць з 1917 г. (газета «Гоман»). Драматург, празаік, паэт, публіцыст. Супрацоўнічаў таксама ў газетах і часопісах «Беларускае жыццё», «Грамадзянін», «Рунь».
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Франтишек Олехнович в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Франтишек Олехнович в жанрах .
На нашем сайте представлены 6 книг автора Франтишек Олехнович. Самая популярная по мнению наших читателей "".
Францішак Аляхновіч (1883 - 1944) — адзін з найбуйнейшых 6еларускіх драматургаў першай паловы XX ст. 3 яго імем звязана станаўленне беларускага прафесійнага тэатра, развіццё айчыннай драматургіі. пісаў таксама празаічныя, паэтычныя творы. Шырока вядомы як аўтар дакументальнай аповесці "У капцюрох ГПУ". Прапанаваны чытачу том - першае выданне яго выбраных твораў. Трыццаць другі том кніжнага праект...
Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана ў 1922 г. напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў г...
Успаміны пра перадваенные туляньні Францішка Аляхновіча, якія друкаваліся ў часопісе Новы шлях пад пад назвай «Страшны год» у 1944 годзе.
Эта книга замечательного беларуского драматурга, театрального деятеля, писателя и поэта Ф. Олехновича (1883—1944) рассказывает о том, что ему довелось пережить в советских тюрьмах и Соловецком концлагере в период 1927—33 гг. Благодаря художественной форме, она обладает несомненными литературными достоинствами, и в то же время является документальным повествованием. Предназначенная широкому кругу ч...
«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця. У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.
Если у Вас возникли вопросы по работе сайта - напишите нам!
Нейросеть ориентируется на оценки прочитанных вами книг
Найдите книгу, автора, подборку, издательство, жанр, настроение или друга на Книгогид
Создавайте подборки с книгами, которые вы прочитали, подписывайтесь на подборки интересных пользователей.
Регистрируясь, вы соглашаетесь с нашими Условиями и политикой конфиденциальности
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.