Гістарычны анекдот – жанр “паветраны”, які часта так і застаецца ў катэгорыі вуснай гісторыі. Байкі, кур’ёзныя і проста цікавыя моманты, звязаныя з вядомымі асобамі, часта знікаюць разам з імі, пакідаючы толькі сухія біяграфіі ў Вікіпедыі. Тым часам, менавіта такія гісторыі найлепей характарызуюць асобу, паказваюць яе чалавечыя якасці і рысы. Гістарычныя анекдоты — гэта, па сутнасці, своеасаблівыя побытавыя хронікі, часам дакладныя, часам міфалагізаваныя (дакладнасць тут, паводле законаў жанру,...
Гістарычны анекдот – жанр “паветраны”, які часта так і застаецца ў катэгорыі вуснай гісторыі. Байкі, кур’ёзныя і проста цікавыя моманты, звязаныя з вядомымі асобамі, часта знікаюць разам з імі, пакідаючы толькі сухія біяграфіі ў Вікіпедыі. Тым часам, менавіта такія гісторыі найлепей характарызуюць асобу, паказваюць яе чалавечыя якасці і рысы. Гістарычныя анекдоты — гэта, па сутнасці, своеасаблівыя побытавыя хронікі, часам дакладныя, часам міфалагізаваныя (дакладнасць тут, паводле законаў жанру, зусім не абавязковая), але заўсёды без афіцыйнага глянцу. Адкуль яшчэ мы даведаемся, як Брыль пасмейваўся з Адамовіча? Або за што Рыгору Барадуліну двойчы было сорамна перад Васілём Быкавым. Ці як Караткевіч паляпаў у цягніку Машэрава ніжэй спіны. А ці паверыце, што Купала аднойчы Коласа высадзіў з машыны далёка за горадам у чыстым полі?.. Без гістарычных анекдотаў бытапісанне нацыі няпоўнае не толькі таму, што персанажы тут — пераважна асобы, якія не маюць патрэбы ў прадстаўленні. Гістарычныя анекдоты — гэта пах і колер часу, гэта ў нечым альтэрнатыўная некананізаваная гісторыя, якой няма месца ў падручніках, але адмаўляць яе існаванне не толькі бессэнсоўна — недаравальна. Гэта першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця найперш вядомых літаратараў, а таксама дзеячаў культуры і палітыкі, сярод якіх С. Алексіевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Быкаў, З. Вайцюшкевіч, Я. Глебаў, У. Караткевіч, Я. Колас, Я. Купала, У. Мулявін, У. Някляеў, М. Стральцоў, М. Чарняўскі, С. Шушкевіч і многія іншыя. Книга «Беларускі гістарычны анекдот» автора Сяргей Шапран оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.60 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
3 оценки
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий