Гістарычныя аповесці Ю. Крашэўскага, з якімі беларускі чытач пазнаёміцца ўпершыню, нягледзячы на пэўныя адступленні ад рэчаіснасці, цікавыя як сваімі займальнымі сюжэтамі, гэтак і праўдзівымі апісаннямі. Пісьменнік выдатна валодаў гістарычным, этнаграфічным і побытавым матэрыялам. У серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” беларускаму чытачу прапануюцца гістарычныя аповесьці Юзафа Крашэўскага прысьвечаныя старонкам беларускай гісторыі. У аповесці "Маці каралёў" разгортваюцца падзеі, звязаныя з жыццём...
Гістарычныя аповесці Ю. Крашэўскага, з якімі беларускі чытач пазнаёміцца ўпершыню, нягледзячы на пэўныя адступленні ад рэчаіснасці, цікавыя як сваімі займальнымі сюжэтамі, гэтак і праўдзівымі апісаннямі. Пісьменнік выдатна валодаў гістарычным, этнаграфічным і побытавым матэрыялам. У серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” беларускаму чытачу прапануюцца гістарычныя аповесьці Юзафа Крашэўскага прысьвечаныя старонкам беларускай гісторыі. У аповесці "Маці каралёў" разгортваюцца падзеі, звязаныя з жыццём апошняй жонкі польскага караля Ягайлы — Соф'і. Дзеянне твора абымае час ад 1421 г., калі Соф'і было 16 гадоў, і да 1434 г., калі яе старэйшы сын быў абраны польскім каралём. Крашэўскі згадвае ў аповесці пра тое, што паходзіла Соф'я з роду беларускіх князёў Гальшанскіх. Дзеянне аповесці "Паперы Глінкі" адбываецца ў другой папове XVIII ст. Галоўны герой аповесці — Караль II Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку). Радзівіл стаяў у апазіцыі да апошняга караля Польшчы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, праз гэта нават апынуўся ў эміграцыі, але, падтрыманы рускай царыцай Кацярынай II, вярнуў сабе маёнткі і пасаду віленскага ваяводы, пагадзіўся з каралём, але ўсё роўна ставіўся да яго непрыхільна. Юзаф Крашэўскі па праву называецца бацькам польска гістраычнай літаратуры, бо менавіта пад уплывам яго твораў напісаў свае занакамітыя гістарычныя раманы Генрык Сянкевіч. (З.К.) Книга «Маці каралёў. Паперы Глінкі» автора Юзеф Игнацы Крашевский оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
1 оценка
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий