“Малы і Білан” — працяг кнігі “Малы і Мядзведзік” шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру — Мядзведзіку. "Паважаныя чытачы, дарагія дзеці і бацькі! Для мяне асабіста вельмі прыемна, што пасля выхаду па-беларуску цудоўнай кнігі Юі і Томаса Вісландэраў, прысвечанай прыгодам ма...
“Малы і Білан” — працяг кнігі “Малы і Мядзведзік” шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру — Мядзведзіку. "Паважаныя чытачы, дарагія дзеці і бацькі! Для мяне асабіста вельмі прыемна, што пасля выхаду па-беларуску цудоўнай кнігі Юі і Томаса Вісландэраў, прысвечанай прыгодам малога і Мядзведзіка, пасольства Швецыі ў Беларусі змагло спрычыніцца і да выдання яе працягу — не менш цікавай і захапляльнай дзіцячай кніжкі “Малы і Білан”. Якраз сёння вы і трымаеце яе ў руках! Я ўдзячны РВУ “Літаратура і Мастацтва” за тое, што працягваеце друкаваць добрыя кніжкі для беларускіх дзетак! Магу абяцаць тым, хто ацаніў першую кнігу, што “Малы і Білан” іх таксама не пакіне абыякавым. Бацькі, чытайце ўголас сваім дзеткам, і я перакананы, што ўсе вы атрымаеце вялікую асалоду. Мабыць, хтосьці з вас ужо ведае, што сама шведская аўтарка Юя Вісландэр прыязджала ў Беларусь вясной 2010 года, каб прэзентаваць сваю кнігу “Малы і Мядзведзік”. Яна была надзвычайна усцешана тым, як добра яе прынялі ў Мінску. На прэзентацыю ў Нацыянальнай бібліятэцы людзі прыходзілі нават са сваімі ўласнымі мядзведзікамі! Будзем спадзявацца, што Юя яшчэ раз прыедзе ў Беларусь. А добрай нагодай для гэтага можа стаць ваш жывы інтарэс да яе кніг. Дзеці! Не губляйце цікавасці да чытання! Камп’ютар і тэлевізар — гэта цудоўна, але паверце, нічога не заменіць добрай кніжкі перад сном. Чытайце кнігі па-беларуску, у вас так шмат таленавітых беларускіх аўтараў! Чытайце таксама творы замежных пісьменнікаў, бо з імі вы здолееце патрапіць у іншыя краіны, пазнаёміцца з новымі людзьмі і традыцыямі". Стэфан ЭРЫКСАН Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Книга «Малы і Білан» авторов Юя Висландер, Томас Вісландэр оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий