Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" — першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове. Прычым выйшла яна ў Вроцлаве. Дзіўна. Хаця б таму, што нарадзіўся нобэлеўскі ляўрэат у Шатэйнях на беларускай Віленшчыне, скончыў віленскую гімназію імя Зыгмунда Аўгуста, а потым юрыдычны факультэт унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя. Праўда, надалей, з 1937 году, Мілаш зьвязвае сваё жыцьцё з Варшавай. Па заканчэньні вайны, служыць аташэ пол...
Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" — першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове. Прычым выйшла яна ў Вроцлаве. Дзіўна. Хаця б таму, што нарадзіўся нобэлеўскі ляўрэат у Шатэйнях на беларускай Віленшчыне, скончыў віленскую гімназію імя Зыгмунда Аўгуста, а потым юрыдычны факультэт унівэрсытэту імя Стэфана Баторыя. Праўда, надалей, з 1937 году, Мілаш зьвязвае сваё жыцьцё з Варшавай. Па заканчэньні вайны, служыць аташэ польскай амбасады ў Нью-Ёрку ды Парыжы. Пасьля прыходу да ўлады камуністаў і з прычыны непрыняцьця іх ідэалёгіі, атрымоўвае палітычны прытулак у Францыі. Праз 9 гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе працуе прафэсарам аддзяленьня славянскіх моваў Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі. Памёр Чэслаў Мілаш ва ўзросьце 93 гадоў у Кракаве, дзе і пахаваны. Мілаш лічыцца адным з найвялікшых польскіх паэтаў, а на меркаваньне савецкага паэта-эмігранта Іосіфа Бродзкага, "гэта, мабыць, самы вялікі паэт нашага часу". Аднак прызнаньне Мілашу прынесьлі найперш празаічныя творы ды пераклады. І не толькі прызнаньне, але і ўзнагароды. У 1953 годзе за раман "Захоп улады" Мілаш атрымоўвае Эўрапейскую літаратурную прэмію. Далей — літаратурную прэмію Марыяна Кістэра (1967), прэмію фонду Южыкоўскага за творчыя дасягненьні (1968), прэміі польскага ПЭН-клюбу ў Варшаве за паэтычны пераклад, Нойштадзкую міжнародную літаратурную прэмію (1978), Гугенгеймскія стыпэндыі (1974), ганаровую ступень доктара Мічыганскага ўнівэрсытэту, і ўрэшце — Ордэн Белага Арла. Галоўная міжнародная ўзнагарода — Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры — была прысуджаная Мілашу ў 1980 годзе як пісьменьніку, "які з бясстрашнай празорлівасьцю паказаў неабароненасьць чалавека ў сьвеце, што разьдзіраецца канфліктамі". Паводле ж прамовы чальца Швэдзкай акадэміі Лары Юленстэна, "сьвет, адлюстраваны Мілашам, — гэта сьвет, у якім жыве чалавек пасьля выгнаньня з раю". Таму хай вас не зьдзіўляе і змрачнаватая назва кнігі — "Іншага канца сьвету ня будзе". Кніга цікавая яшчэ і з гледзішча ацэнкі працы перакладчыкаў, бо паралельна з беларускай вэрсіяй твораў прысутнічаюць арыгіналы. Книга «Іншага канца сьвету ня будзе» автора Чеслав Милош оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.40 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий