Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў "Міністэрства ўнутраных органаў", "Патрыятызм для чайнікаў", "Зеляней, магілка!" і "Жылы і мазалі". У кнізе вядзецца пра пустыя сэрцы і поўныя штаны страху, пра кароткі шлях а...
Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў "Міністэрства ўнутраных органаў", "Патрыятызм для чайнікаў", "Зеляней, магілка!" і "Жылы і мазалі". У кнізе вядзецца пра пустыя сэрцы і поўныя штаны страху, пра кароткі шлях ад літаратуры да пракуратуры, і не менш займальную дарогу ад школьных галёрак да завадскіх галер. Ёсць у кнізе і пра дзядоў-ветэранаў і іхніх унукаў-гопнікаў, якія выгадвалі адзінае ўмельства - ганарыцца чужымі подзвігамі. І пра традыцыйныя каштоўнасці, якім самае месца сядзець на ланцугу і не рыпацца. "Патрыятызм для чайнікаў" можна выкарыстоўваць як турыстычны дапаможнік. Але ён распавядае не пра месцы былой велічы, замкі, палацы, герояў, а пра тое, дзе і як чалавека робяць нікім. А робяць гэта ў адной паўночнай краіне з вялікім умельствам і аганьком у вачох. Книга «Патрыятызм для чайнікаў» автора Сяргей Прылуцкі оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 7.80 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий