Гэта не зусім звычайная кулінарная кніга. Нарысы, якія ўвайшлі ў яе, пісаліся ўкладальнікам, а потым і яго сябрамі на працягу васьмі гадоў. Яна не прэтэндуе быць поўнай. Насамрэч у ёй шмат лакунаў, многія традыцыйныя стравы, напоі і кампаненты нашай кухні засталіся па-за ўвагай: пернікі, абаранкі, крупнік, квас і шмат іншага, вартага, каб згадаць у будучых нарысах і, спадзяюся, у наступных выданнях. Аднак пачатак пакладзены: стравы, што калісьці былі неад’емнай часткай штодзённага побыту нашых п...
Гэта не зусім звычайная кулінарная кніга. Нарысы, якія ўвайшлі ў яе, пісаліся ўкладальнікам, а потым і яго сябрамі на працягу васьмі гадоў. Яна не прэтэндуе быць поўнай. Насамрэч у ёй шмат лакунаў, многія традыцыйныя стравы, напоі і кампаненты нашай кухні засталіся па-за ўвагай: пернікі, абаранкі, крупнік, квас і шмат іншага, вартага, каб згадаць у будучых нарысах і, спадзяюся, у наступных выданнях. Аднак пачатак пакладзены: стравы, што калісьці былі неад’емнай часткай штодзённага побыту нашых продкаў, вяртаюцца з нябыту — у нашу свядомасць і за нашы сталы. Многія з іх заслугоўваюць асобнай кнігі, але пакуль чым багатыя, тым і радыя. Да кожнай стравы, пра гісторыю і культурнае значэнне якой распавядаецца ў кнізе, пададзеныя рэцэпты, хоць і яны не догма: гатуйце, эксперыментуйце з дазаваннем і інгрэдыентамі, удакладняйце і вынаходзьце. Бо кулінарная традыцыя, як і любая іншая, жыве толькі ў няспынным змяненні, трансфармацыі, пераасэнсаванні, а толькі праз тое і мажліва высветліць, што ж сапраўды сталае, што ёсць ядром і сутнасцю нацыянальнага духу… (З прадмовы укладальніка). Книга «Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня» автора Алесь Белы оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.40 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
2 оценки
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий