Ду Фу (712—770) — паэт, які нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Ужо ў сямігадовым узросце прыдумваў вершы. Яго літаратурныя пазнанні былі надзвычай шырокія, шматабсяжныя. Пакінуўшы родны дом, ажыццявіў два вялікія падарожжы па краіне. Жыў у сталіцах Танскай імперыі Лаяне і Чаньяні. Сябраваў з Лі Бо. У адрозненне ад Лі Бо марыў пра дзяржаўную службу, меркаваў, што праз яе зможа прынесці карысць сваёй Айчыне. Аднак заўжды яго спробы прайсці праз сіта дзяржаўных экзаменаў заканчваліся з-за інтрыг карумп...
Ду Фу (712—770) — паэт, які нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Ужо ў сямігадовым узросце прыдумваў вершы. Яго літаратурныя пазнанні былі надзвычай шырокія, шматабсяжныя. Пакінуўшы родны дом, ажыццявіў два вялікія падарожжы па краіне. Жыў у сталіцах Танскай імперыі Лаяне і Чаньяні. Сябраваў з Лі Бо. У адрозненне ад Лі Бо марыў пра дзяржаўную службу, меркаваў, што праз яе зможа прынесці карысць сваёй Айчыне. Аднак заўжды яго спробы прайсці праз сіта дзяржаўных экзаменаў заканчваліся з-за інтрыг карумпіраваных чыноўнікаў, якія акружалі трон. Сям’я Ду Фу цярпела нястачы, сын памёр ад голаду, а сам Ду Фу захварэў на ліхаманку і сухоты. У час мяцяжу Ань Лу-шаня Ду Фу быў захоплены ў палон і адвезены ў Чаньян, адкуль уцёк праз два гады. Гэтым разам яму ўдалося атрымаць пасаду пры двары. Але ўсё адно яго дзейнасць не знайшла падтрымкі наверсе. Калі двор вярнуўся ў вызваленую сталіцу, Ду Фу патрапляе ў няміласць да імператара і адпраўляецца на нязначную пасаду ў правінцыю, праз год падае ў адстаўку. У вершах Ду Фу — адлюстраванне яго трагічнага лёсу. Книга «Адзінота горных вышынь» автора Ду Фу оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий