Макс Шчур - автор 8 книг. Из известных произведений можно выделить: Завяршыць гештальт, Галасы, Амальгама. Все книги можно читать онлайн и бесплатно скачивать на нашем портале.
«Завяршыць гештальт» — дзёньнік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосьці Галяндыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Эўропы і сьвету, абмяркоўвае зь імі надзённыя пытаньні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі зь ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэньне выехаць за мяжу — як цяпер,...
Абчытаўшыся Мантэня і Букоўскага, а таксама ўзброены абсалютнай склератычнай памяццю і google.maps, Макс Шчур робіць дзёрзкую для сваёй параўнальна неглыбокай старасці спробу аднавіць на паперы асобныя эпізоды свайго жыцця і навучання ў Менску ў 1994-1998 гг. Атрыманы ў выніку трохтыднёвага творчага запою «раман не ў прозе» ёсць своеасаблівым дадаткам да раману ў прозе «Там, дзе нас няма» (2004 г....
Новы раман лаўрэата прэміі Гедройца (2016) Макса Шчура — нахабная спроба змясціць пад адной вокладкай гісторыю кіно і біяграфію свайго пакалення. На вачах чытача разгортваецца «грубы мантаж» з масавых і інтымных сцэн, фрагментаў гістарычнай кінахронікі, закадравых дыялогаў, абрыўкаў класічных стужак. Усё гэта дзіўным чынам утварае цэльны вобраз безыменнага Персанажа ў эпоху, калі само жыццё склада...
Калекцыя “Профілі” прадстаўляе найцікавейшыя твары сучаснай беларускай паэзіі ў іх характэрных рысах. Дыяпазон аўтараў сягае самых скрайніх рэгістраў – глыбокая вярэда і ня менш глыбокая іронія, здаровы цынізм і ня менш здаровая рамантыка, сардэчная туга і галаўны боль, гульні са словам і мозгам чытачоў, бясформенные тушкі верлібраў і сіметрычныя страфічныя шкілеты… Профілі не трымаюць нос па ветр...
Андрусь Макатоўша – унікальны празаік, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбываецца ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі. Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур. Коротка і ёміста ён адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Гры...
"Чытаючы прозу Макса Шчура, мяне не пакідае адчуванне вусьцішу і надрыву. З аднаго боку, аўтар зьдзекуецца практычна з усяго. Для яго не існуе забароненых тэмаў: сямейныя каштоўнасці, сэкс, нацыяналізм, творчасьць калегаў - усё падпадае пад дэканструкцыю. Але ў той жа час аповеды насычаныя вострымі рэакцыямі аўтара на паўсядзённасьць, прыхаваным імкненьнем вырвацца з сытуацыі гульні і пэрманэнтнай...