Мікола КУПРЭЕЎ
Палеская элегія
Аповесці
Мінск , Литература и Искусство» 2007
Серыя заснавана ў 2007 годзе Укладальнік Л. М. Галубовіч
КупрэеўМ. С.
К 92 Палеская элегія: аповесці / Мікола Купрэеў, укладальнік
Л. М. Галубовіч. — Мінск : Литература и Искусство, 2007. —
312 с. : іл— (Лімаўскі фальварак).
15ВИ 978-985-6720-21-8
Мікола Купрэеў (1937—2004) — вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» — пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабра- ныя пад адной вокладкай, — гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які во- ляй лёсу амаль усё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, све- тапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым — гэта светлая спо- ведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
I8ВN 978-985-6720-21-8
УДК 821. 161. 31 ББК 84(4Бей)-44
© Купрэеў М. С. , 2007 © Афармленне
РВУ «Литература и Искусство», 2007
АБРЫСЫ ТВОРЧАЙ ПОСТАЦІ ПІСЬМЕННІКА
ГУТАРКА ЛЕАНІДА ГААУБОВІЧА 3 МІКОЛАМ КУПРЭЕВЫМ, ЯКАЯ АДБЫЛАСЯ НА ПАЧАТКУ 1994 г.
Г.
: Мікола, даволі пагаманілі мы з табою сам-насам, а вось зараз давай рызыкнём вынесці нашу размову на публіку. Усё вельмі проста, прынамсі, як для мяне, журналіста, які звык варушыць чалавечыя душы. Вось цыгарэты, вось кава... Кавы не п'еш?. . Пачакай, гляну ў буфет... Павінна недзе гарбата быць...Ну што, цяпер можна пачынаць? А з чаго ж нам пачаць? Давай з каламбура: з чаго і з каго пачаўся паэт Мікола Купрэеў?
К. : Упэўнены, ніхто з Паэтаў (сябе я, канечне, не адношу да гэтай шаноўнай касты з вялікай літары) не помніць, з чаго і з каго пачаўся. Як ніхто з людзей не помніць сваіх першых крокаў па зямлі, сваіх першых вымаўленых словаў. Толькі версіфікатар, графаман можа сказаць: з таго і таго, тады і там. А юны чалавек са шчымлівай, трапяткой душою не скажа, нават не шапне, а проста няўцямна падумае: можа — у лесе, можа — ля ракі, можа — ля вакна, расчыненага насцеж у сонечна- зялёны ранішні свет роднага падворка, а можа, і хутчэй за ўсё, крыху пазней — ля слядоў дзяўчынкі, калі цікаваў за ёю з-за дрэва, з-за куста, ЦІ ля яе блізкага дыхання за пярэдняй партай; а можа — калі вучыў і ніяк не мог вывучыць на памяць «Мой родны кут! Як ты мне мілы!. . » Не мог вывучыць на памяць таму, што побач з коласаўскім словам раптам страпянулася апантанымі крылцамі і сваё слова... Але ён нічога гэтага ўжо не помніць — бо то быў проста працяг жыцця, але жыцця Ужо нейкага нетутэйшага...
Настаўнік прыходзіць да творцы-пачаткоўца сам. Дакладней: патэнцыяльны настаўнік-паэт і патэнцыяльны вучань-паэт ідуць, імкнуцца адзін да аднаго на сустрэчу і, сустрэўшыся, злучаюцца ў адну душу. Той настаўнік можа быць жывым сучаснікам, а можа быць ужо даўно па-за сваёй фізіялагічнай існасцю, але — не па-за паэзіяй. I неабходна, каб вучань хоць зрэдку паказваў-чытаў яму свае творы — яны ж злучыліся ў адну душу, і таму таленавітаму пачаткоўцу неабходна гэта — павяраць свой радок (!) духоўнай і эстэтычнай сутнасцю паэзіі куміра. Паўтаруся: павяраць сутнасцю, а не радком яго, не слоўнікам яго...