3 КНІГАЗБОРУ ПАЛКОЎНІКА АРТЫЛЕРЫІ
Кіраўніцтва музея дало мне магчымасць атрымаць копію рукапісу і такім чынам азнаёміцца з ім. А ўпершыню яго апісаў гісторык Л. Глятман у канцы мінулага стагоддзя. Пазней дзённік даследавалі М. Ліпіньска, Г. Поляк, 3. Куховіч, Я. Рэйхман.
Звычайная побытная мова, арфаграфічныя памылкі, стылёвыя хібы сведчадь пра тое, што ў аўтаркі не было грунтоўнай адукадыі і сістэматызаваных ведаў, а гэта крыху звужае кола яе назіранняў. Няма ў запісках аналітычных высноў, і тым не менш яны падкупляюць шчырасцю, багаццем фактаў і падрабязнасцяў, якія даюць магчымасць бачыць з'явы ва ўсёй іх паўнаце. Свае мемуары Саламея Русецкая пісала па-польску, але яны літаральна насычаны беларусізмамі.
Шмат увагі падарожніца аддае апісанню ладу жыцця ў розных краінах, называе памеры сваіх ганарараў, піша пра кошт прадуктаў харчавання ў Стамбуле, Пецярбурзе, іншых гарадах.
Усё гэта сведчанні таго, што Русецкая не належала да багатых маёмасных людзей. Кавалак хлеба і прызнанне яна здабывала сваімі рукамі і розумам.
Дзённік напісаны ў разліку не толькі на людзей заможных, але і на «беднякоў», як паведамляе сама лекарка.Магчыма, у выкладзе Русецкай ёсць некаторыя перабольшванні, асабліва ў тых месцах, дзе гаворка ідзе пра незвычайныя здарэнні. Але ў цэлым яе запіскі пакідаюць уражанне праўдзіва і дакладна апісаных падзей. Шматлікія іншамоўныя выразы гавораць самі за сябе. Правільна яна называе раёны Стамбула і Вены, вуліцы, месцазнаходжанне дамоў і палацаў у Пецярбурзе. Беспамылкова ўказвае на пасады сваіх знаёмых і апекуноў. Такія дэталі мог ведаць толькі непасрэдны сведка і ўдзельнік падзей. Дзённік чытаецца як захапляльны прыгодніцкі раман.
Запіскі Саламеі Русецкай — багатая і цікавая крыніца па гісторыі і геаграфіі шэрагу краін Еўропы сярэдзіны XVIII стагоддзя. Хай не здзіўляе мноства цытат у кнізе. Зроблена гэта свядома, каб данесці да чытачоў галасы мінулага, яго фарбы і водар.
У СТАЛІЦЫ ACМАНСКАЙ ІМПЕРЫІ