З’язджаючы напрыканцы 70-х гадоў з Гродна, Васіль Быкаў перавёз у Мінск і свой архіў, але як высвятлілася пазней, не ўвесь. Тое, што засталося ў кватэры Быкавых па вуліцы Свердлава ў Гродне, стала падставай для кнігі «Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў». Матэрыялы, надрукаваныя ў кнізе, захоўваюцца ў архіве малодшага сына пісьменніка Васіля Быкава: - Засталіся гэтыя рукапісы мне, можна сказаць, па спадчыне. Сяргей Шапран працаваў над гэтай тэмай ранней, чым я мог сабе ўявіць. Ён зацікавіў мян...
З’язджаючы напрыканцы 70-х гадоў з Гродна, Васіль Быкаў перавёз у Мінск і свой архіў, але як высвятлілася пазней, не ўвесь. Тое, што засталося ў кватэры Быкавых па вуліцы Свердлава ў Гродне, стала падставай для кнігі «Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў». Матэрыялы, надрукаваныя ў кнізе, захоўваюцца ў архіве малодшага сына пісьменніка Васіля Быкава: - Засталіся гэтыя рукапісы мне, можна сказаць, па спадчыне. Сяргей Шапран працаваў над гэтай тэмай ранней, чым я мог сабе ўявіць. Ён зацікавіў мяне гэтай тэмай, і я з задавальненнем адгукнуўся. Думаю, што дапамог яму хоць у нечым. Па словах укладальніка кнігі Сяргея Шапрана - гэта першае, цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі ягоныя раннія творы, якія дагэтуль ніколі не друкаваліся. Тут прадстаўлены пераклад на расійскую мову аповесці “Апошні баец”, які дазваляе выявіць зробленыя падчас першапублікацыі ў 1958 годзе ў газеце “Чырвоная змена” скарачэнні і ўзнавіць ранню рэдакцыю першай аповесці. Акрамя ранніх твораў, у “Гарадзенскім архіве ” размешчаны кінасцэнар і нататнікі Васіля Быкава. На іх падставе можна прасачыць творчую эвалюцыю пісьменніка ў перыяд з другой паловы 50-х да пачатку 70-х гадоў і дадаць штосьці новае да пачатку літаратурнага шляху . Книга «Гарадзенскі архіў: Невядомыя творы (1957-1972). Незавершанае. Нататнікі» автора Василь Быков оценена посетителями КнигоГид, и её читательский рейтинг составил 8.00 из 10.
Для бесплатного просмотра предоставляются: аннотация, публикация, отзывы, а также файлы для скачивания.
Рецензии на книгу
Написано 0 рецензий