Читать онлайн «Пераправа»

Автор Юры Станкевіч

ЮРЫ СТАНКЕВІЧ

ПЕРАПРАВА

Каля невялікай вёскі на ўзбярэжжы ракі французскае войска рыхтавалася да пераправы на другі бераг. Да Еады, па якой ужо там-сям плыў першы лядок, з лесу, з дарог ехалі абозы, з усіх бакоў сцягваліся конныя і пешыя салдаты.

У баку ад дарогі ўзвышаліся замшэлыя валуны. Бялелі паплавы за ракой, а далёка за імі дыміліся каміны. Рып асвераў адтуль ледзь чутным рэхам адбіваўся ў прыбярзжным лесе.

Ад самой вёскі засталося ўсяго некалькі хат. Астатнія разабралі сапёры генерала інжынерных войск Эбле. У ледзяной вадзе ракі на глыбіні, якая ў іншых месцах броду дасягала шасці футаў, сал­даты пачалі забіваць першыя палі. Стаяў лістапад, і навокал ужо ўсё было прысыпана снегам. Пантанёры, глынуўшы віна (на беразе грувасцілася некалькі бочак з выбітым верхам), лезлі ў ваду, цягнулі бярвенне, валілі сосны, вылазілі на бераг, каб крыху пастаяць ля вогнішчаў, і зноў спуска­лся да вады, уваходзілі ў сцюдзёную плынь.

Да адной з уцалелых хат пад’ехалі сані. Адкінуўшы падраны дзяружны полаг, з іх вылез афіцэр у зношанай футэрцы. У левай руцэ ён трымаў сакваяж, прышпілены да запясця ланцужком.

— Пачакай, Франсуа,— сказаў ён фурману,— зайду сюды, спытаю.

Кульгаючы, бо адседзеў нагу, пакрочыў да ха­ты. Раптам ён заўважыў некалькі трупаў, якія былі складзены непадалёку. Мёртвых накрылі радном, і пасінелыя іх ногі тырчалі з-пад яго. Снег быў чырвоны ад крыві, і ён падумаў, што людзі, напэўна, былі забіты нядаўна.

Шырокі і цяжкі, ён ледзь прасунуўся ў дзверы. Калі увайшоў, ажыўленая гутарка змоўкла. Некалькі п’янаватых афіцэраў сядзелі на лаўках. У печы гарэла галлё, пахла дымам. На забруджаным стале — рэшткі ежы, напаўпустыя бутэлькі. Ля самых дзвярзй корпаўся салдат-дзяншчык.

— Прывітанне ўсім! — сказаў афіцэр з сакваяжам. — Дазвольце крыху абагрэцца.

— Вядома, можна, калі ласка,— запрасіў круглагаловы і даўганосы з зарослым шчаціннем тва­рам капітан. Ён ускочыў і ў знак памяркоўнасці нават неяк дзіўна дрыгнуў тонкай нагой. — Мы прымаем усіх!

— Я інтэндант, шукаю маршала Дару,— не звяртаючы ўвагі на прытоены здзек, адказаў афіцэр. — Вязу, між іншым, сакрэтную пошту.

— I чым вы гэта дакажаце? — радасна спытаў капітан. Усе моўчкі разглядалі чужынца.

— Калі доказ патрэбны, то вось ён,— інтэндант дастаў паперу, разгарнуў і аддаў капітану.

Той моўчкі прачытаў і вярнуў яе. Твар яго з лагоднага стаў сумны.

— Сядайце. Ваш Дару з усімі сваімі тылавікамі дзесьці паблізу. Дакладна не ведаем. Чым можам служыць?

— Анічым. Паеду шукаць далей.

— Вы не з Грэнобля? — нечакана спытаў каш­тан. У вачах яго мільгануў агеньчык.

— Але. Як вы здагадаліся?

— Па дыялекце. Дый такая ў нас служба. Ка­штан разведкі Жэрар,— адрэкамендаваўся ён,— проста Жэрар, бо мы не называем свае прозвішчы.

— Проста Анры,— усміхнуўся ў адказ інтэндант. — А вы адкуль, капітан!

— 3 Брэтані.

— Будзем знаёмы,— інтзндант працягнуў па чарзе кожнаму руку.

Афіцэры назвалі сябе. Адзін з іх гаварыў па-французску з акцэнтам. «Найміт»,— вызначыў інтэндант.

— У месцы размяшчэння арміі могуць знаходзіцца рускія лазутчыкі,— растлумачыў капітан. — Магчыма, заўтра тут пачнецца пераправа. А магчыма, і не. Рускія пакуль што не павінны нічога ведаць. Геній імператара вызваліць нас з гэтых балот, але ж і мы мусім выканаць свой абавязак.