Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ
ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ТУ
Кафедра «Інжынерная геадэзія»
БН
й
ПАЛЯВОЕ ГЕАДЭЗІЧНАЕ
ри
ТРАСАВАННЕ
о
ит
Метадычныя ўказанні
з
по
Ре
Мінск 2009
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Кафедра «Інжынерная геадэзія»
ТУ
БН
ПАЛЯВОЕ ГЕАДЭЗІЧНАЕ
ТРАСАВАННЕ
й
ри
Метадычныя ўказанні
па інжынернай геадэзіі
для студэнтаў завочнай формы навучання
о
спецыяльнасці 1-70 03 01 «Аўтамабільныя дарогі»
спецыялізацыі 1-70 03 01 01 «Будаўніцтва дарог і аэрадромаў»
з ит
по
Ре
Мінск 2009
УДК 625. 721 (075. 4)
ББК 39. 311я7
П 14
Складальнікі:
ТУ
У. Г. Мархвіда, В. А. Глінская
Рэцэнзенты:
Л. Р. Мыцько, А. С.
Пазняк
БН
Метадычныя ўказанні складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праг-
рамай па інжынернай геадэзіі і прызначаны для вывучэння і выка-
нання работ палявога геадэзічнага трасавання аўтамабільнай дарогі. й
Метадычныя ўказанні дапамогуць студэнтам завочнай формы наву-
чання выканаць як палявыя работы, так і іх камеральную апрацоўку. о ри
з ит
по
Ре
© БНТУ, 2009
ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ
Палявое геадэзічнае трасаванне – комплекс геадэзічных
работ па пралажэнню трасы. Задачы геадэзічнага палявога
трасавання – канчатковае ўкладанне трасы і замацаванне яе на
мясцовасці. Да пачатку палявога трасавання вышукальнікі
звычайна маюць матэрыялы камеральнага трасавання па кар-
ТУ
тах. Пры разбіўцы трасы на мясцовасці мераюць вуглы пава-
роту трасы, выконваюць тычкаванне ліній і мераюць адлег-
ласці паміж вяршынямі вуглоў павароту трасы. Будаўнічымі нормамі Рэспублікі Беларусь [2] прадугледжа-
БН
ны наступны склад работ пры палявым геадэзічным трасаванні:
◊ пралажэнне тэадалітных (тахеаметрычных) хадоў па восі
трасы;
◊ замацаванне вуглоў павароту, створных пунктаў, маста-
вых пераходаў, пуцеправодаў;
й
◊ разбіўка пікетажу, галоўных пунктаў гарызантальных
ри
крывых;
◊ устаноўка рэпераў, нівеліраванне трасы;
◊ здымка папярочных профіляў на пікетах і ўсіх характэр-
ных пунктах, у тым ліку па восях водапрапускных труб. о
Траса аўтамабільнай дорогі ўяўляе прасторавую лінію; яна
ит
складаецца з прамалінейных участкаў, якія спалучаюцца па-
між сабой гарызантальнымі і вертыкальнымі крывымі.