Анатоль Сыс
Перад Богам
Самотны
Беларускія Ікары
Песня пра ўваскрашэнне вершніка
Мой Дняпро тры тысячы гадоў…
Ластаўка
... і разышлося неба над студняй…
Маналог Кастуся Каганца
У Сафіі крыж чырвоны
Беларусь мая, мая магіла…
У кніжцы маёй безыменнай…
Замова ад Курапат
Я яшчэ не попел…
Рэабілітацыя
Распаўзліся маланкі па лесе нябёсным…
Мы — чарада самотных птахаў…
Як той сабака
Беларусі
Наступніку Уладзіміра Караткевіча
Лёс шляхі выбірае…
Дзікі мёд
З нізкі “Песні пра каханне”
А я помню, як мяне хрысцілі…
Загубіла мне паэзія жыццё…
Цнатлівы князь
Тры мазалі ў мяне…
Закалышы дзіця маімі вершамі…
Паэт
Мая хата без сяброў — не хата
Песня пра каханне
З нізкі “Песні пра сына”
Калі люблю
Паэтам можаш ты не быць…
На твары шчацінне, як пожня жытнёвая…
Ёсць дзіцятка
Памрэш сыты ці галодны…
Не існуе распусных кветак…
Будзьма!
Надта хочацца ў вырай…
Сэрца
1
2
Калі краты распілаваць…
Пастухі
Калі краты распілаваць…
Гліна
Песня пра сына
notes
1
2
Анатоль Сыс
Ягамосць
Перад Богам
Я думаў,
вершы мае відушчыя,
аж пакуль не аслепнуў сам
ад маланкі, самім жа пушчанай,
я гарэў, як бязбожны храм,
сам сабе я ў ім здаўся богам,
адпускаў сам сабе грахі —
грызла ганак, вяла дарога
зноў на д'яблавыя кругі,
ад яго я вяртаўся ў поўсці
і калі цалаваў свой крыж,
ён адбіткам жахлівым помсціў,
бы люстэрка ці д'яблаў віж,
і тагды я складаў малітву,
можа, ў соты свой самасуд,
той малітвай, нібыта брытвай,
сашкрабаў у адчаі бруд,
і ў адчаі я рэзаў вочы,
і жахаўся крыві сваёй,
і жагнаўся — набожна, тройчы, —
і агідны жывёльны лой
з гострай брытвы маёй малітвы,
быццам гной, патыхаў маной.
Я пакінуў свой храм смярдзючы,
азірнуўся на купалы,
а святыя ў маіх анучах
неслі кроў маю на сталы,
а я, голы, як здань, бяскроўны,
у чыесьці ступаў сляды,
перад Богам жывёле роўны,
нёс грахі свае на клады,
і глыбела за мной сцяжына,
і ступала ў мае сляды
маці грэшных усіх — Жанчына
з поўнай чарай жывой вады.
Самотны
Маё шчасце недзе заблукала...
Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, —
як мяне самога адшукала,
падышла, ў чало пацалавала.
Бы жанчыну,
я абняў свой цень.
Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, —
я адчуў самоты асалоду,
хоць за рэчкай — шчасце,
я — ля броду...
Не пайшоў.
Спалохаўся за цень.А самота ў вочы цалавала,
быццам парушынкі з воч вымала,
ды глядзець за рэчку не давала.
Так спазнаў яшчэ адну жанчыну.
Цяжка ўспомніць — дзень быў
альбо ноч, —
цяжка,
бо пазбавіўся я воч.
А сябры, прыгожыя каханкі,
позіркі — пякучыя маланкі,
хто з віном, хто з вершамі,
ішлі,
ды мяне ранейшым не знайшлі...
Я хаваў ад іх сляпыя вочы,
налівалі, і я піў віно,
сам жа, як злачынца,
ўсё адно
я чакаў сваёй самотнай ночы.
Я змярцвеў,
хоць чуў вакол прамовы