Сяргей Пясецкі
ПЯТЫ ЭТАП
KAPCAP ПАМЕЖЖА
Толькі ў апошнія дзесяцігоддзі айчынны чытач мае мажлівасць пазнаваць творчасць свайго слыннага земляка, шырокавядомага ў Еўропе ўжо ў даваенны час, імя якому — Сяргей Пясецкі (1901, Ляхавічы — 1964, Лондан).
Яшчэ ў сярэдзіне 1990-х на старонках «
Як пісьменнік С. Пясецкі сфарміраваўся… у турме. Яго кідалі за краты 6 разоў. За турэмнымі сценамі ён адседзеў 14 гадоў. З іх апошнія 11 — бесперапынку. З іх 5 гадоў — у адзіночцы…
Турэмнае зняволенне паспрыяла самаадукацыі. Чытаючы першы твор празаіка, выразна ўсведамляеш: да багатага жыццёвага досведу, да неўтаймаванай фантазіі сапраўднаму раманісту патрэбны яшчэ глыбокія веды. Сяргей Пясецкі не меў мажлівасці вучыцца ў маладым цывільным жыцці: рэвалюцыі, акупацыі, вызваленчыя рухі, жыццё за кавалак хлеба на ракаўска-менскім памежжы…
Чаму сярод двух дзесяткаў эпіграфаў, падабраных Пясецкім для свайго першага рамана
Ужо ў тым першым апублікаваным творы С. Пясецкага сярод каларытных герояў-персанажаў, чытач сустрэў вызначальную згадку-апісанне:
«Адхінуўшы з памежжа павалоку цемры, мы ўбачылі б акул граніцы: сялян з абрэзамі, карабінамі, рэвальверамі, сякерамі, віламі і каламі, якія цікуюць здабычу… Убачылі б незвычайную постаць… чалавека, які самотна перамервае пагранічча… Крочыць з рэвальверамі ў руках, з гранатамі за пасам, з кінжалам на баку. Гэта шпіён… Стары, загартаваны, цудам ацалелы ў дзесятках сутычак, рашучы, нібы д’ябал, да шаленства смелы пірат граніцы…»
Вось такі наскрозь аўтабіяграфічны герой, праўдзівы карсар памежжа Раман Забава і быў ужо створаны С. Пясецкім у найпершым (па часе напісання) творы
Паказальна, калі 2 жніўня 1937 г. С. Пясецкі пакідаў турэмныя сцены, ён вынес з сабою не толькі зачытаны асобнік