Ў адным сяле (не важна — дзе)Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога,А гэты дык дурней дурнога —Не пазнае сваіх варот:Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот —Такога не страчаў ніколі лба я:Калі няма разумніка другога,Пабіцца каб удвух,Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!У іншага дык выскачыў бы й дух,А ён — нічога. I вось за дурасць гэтуЯго вучоным раз празвалі нейк насмех,А каб двара не перабег,На шыю прывязалі мету. — Вось, — кажуць, — і дыплом табе. Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ»,Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:— А што ж ты думала, сястрыца!Хіба мне пахваліцца няма чым?Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,I не раўнуйся ты са мною. — Аб гэтым лепей памаўчы,—Сказала яму Кошка. —Каб ты быў разумнейшы трошкаДы розумам раскінуць мог авечым,То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,Бо заслужыў ты свой дыпломНе галавой, а лбом. Другі баран — ні «бэ», ні «мя»,А любіць гучнае імя.
Ганарысты парсюк
Бывае, праўда вочы коле…Раз гнаў пастух свіней у поле. Адзін вялізарны Парсюк, Які абегаў вёску ўсю,За раніцу абшнырыў завуголле,Цяпер такі меў выгляд важны,Што носа не дастаць і сажнем —Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў, А што ў самога на лычы, Не бачыў гэтага, аднак. І вось адзін тут Падсвінак, Які заўважыў бруд раней,І кажа: — Дзядзечка, твой лыч у брудзе!Нязграбна гэта й між свіней, А што ж, калі заўважаць людзі?Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан:— Цераз цябе я чырванець прымушан!Такое мне сказаць асмеляцца нямногія, Дык гэта ж — дэмагогія! —Парсюк наш лаецца — не дараваць клянецца:— І месца мокрага, — крычыць, — не застанецца! Ты мой свінячы гонар закрануў! — І так ён Падсвінака грызянуў, Што той за сажняў пяць адскочыў. Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы.
Махальнік Іваноў
Таму ўжо будзе, мусіць, з год,Вучэбную стральбу праходзіла пяхота. Дык вось страляў аднойчы ўзводЦі, можа, нават рота. А тут раптоўна Шэф вярхом аднекуль — шасць:Цікава паглядзець, а як страляе часць?Ці вока вернае, ці цвёрдая рукаЎ чырвонага стралка?Зайгралі «пападзі»,Гарыць чырвоны флаг. Стралкі — на лінію. Ляглі ўсе па упорах. Вось выстраліў адзін,Вось разам — пах-пах-пах!I лезе ў нос, і дражніць востры пах(Калісьці Шэф таксама нюхаў порах).
Вось скончылі. Адбой. Начальнікі здаволены стральбой:Той тры папаў, той пяць. Ахвота тут і Шэфу пастраляць. Ён пяць патронаў у кішэнь,Нагледзеў лепшую мішэнь,Прылёгшы на упор,I стрэльбу да пляча прыпёр. Зажмурыў вока — бах! Пад носам землю ўзрыла. Другі раз. Гэта ўбок завыла. Яшчэ за імі тры,—Усе «за малаком». — Ах, чорт вас пабяры! —Злуецца Шэф цішком. —Хоць бы адну папаў, а то скандал страшэнны!Але махальнікі падходзяць да мішэні,Давай яму махаць(У іх быў добры нюх):Дзве, тры, чатыры, пяць!У самы, значыць, круг. Шэф хоча вынікі другім праверыць разам,—Махальнікаў назначыў зноў жа тыхI ўзяў патронаў… халастых. Дык што ж вы думалі? — ніводнай не прамазаў. Як далажыў махальнік Іваноў:«У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў». І дзіва дзіўнае было там цэлай часці,Што можна з халастых ды «ўсе пяць куль» папасці. А ваенком дык Іванова нават пахваліў:— Ты, — кажа, — Іваноў, сапраўдны падхалім. У падхалімаў так вядзецца век-вяком!Ці б'е начальства ў цэль, ці шле «за малаком»,Ды знойдуцца заўсёды Івановы,Што памахаць яму гатовы.
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.