Пісаць бы мне пра час далёкі!Не зябла б муза сіратой:Штодзень бы піў набгом з даёнкіХвалебстваў пенны сырадой!Я ж выбраў працу без гарантый:Дыханне часу сцерагуІ ад надзённасці гарачайУбок падацца не магу. Дый ты, чытач, таму прычына:Ты - вось, ты побач, ты са мной. І разлучыць нас немагчыма:Мы доляй звязаны адной. І хочаш ты пазнаць у кнізеЖыццё, якому сам - суддзя. Ды каб без тых эрзац-калізій,Дзе ўсё вядома загадзя. Каб пошук праўды ў ёй быў моцны. Каб прачытаў, сабе наўздзіў,Усю зараз - і смачна цмокнуў:«Прыдумаў, гад, а - дагадзіў!»Чытач! А можа - не прыдумаў?А - толькі кінуў свой паглядНа сутнасць радасці і суму,З якіх сатканы побыт-лад?. . Ды гэта - тэма для дыскусій,Ты тут, брат, сам не дайся ў зман. Я ж быў бы рад, калі б прымусіўЦябе - уткнуцца ў мой раман.
Прычына
Сцяпан Якубавіч Вячорка,Хоць быў караць сябе гатоў,На ўлонне роднага падворкаНе заяўляўся шмат гадоў. Ён разумеў: нядобра гэта,І ўсё збіраўся завітаць. «Абавязкова ўжо налета!Далей няможна адкладаць». Налета зноў не выпадала -І зноў ён бэсціў сам сябе. На шчасце, маці прыязджалаСама, знябыўшыся ў журбе. Відаць, таму, што бачыў зрэдку,Не так пакутваў ад віны. «Прыедзь, Сцяпаначка, улетку -На спелы яблычак вінны. На тыя ж вішні, на малінуЦі на любімы свой агрэст... »Расчулены ад успаміну,Сын абяцаў старой прыезд. І шчыра верыў сам, і наватУжо ўяўляў, як нацянькіІдзе праз луг, па спелых травах,Сцяжынкай вогкай да ракі;Як, разамлеўшы на спякоце,Ён акунаецца ў віры;Як растае салодка ў роцеДаспелы яблычак вінны;Як ён пад венічкам якочаУ лазні брата Тамаша -А дыхту болей, болей хочаНе толькі цела, а й душа;Як потым матчыны «кумпанкі»,З нагоды клікнутыя ў дом,Сваёй дзявоччыны вяснянкіПяюць для госця за сталом;Як апасля ў суседняй вёсцы,Дзе караніўся матчын род,Гасцюе ён у дзядзькі Лёксы,Каштуе свежы, з вузай, мёд,А дзядзька сыпле, нібы з меха,Навіны ўсякія, ды так,Што ён заходзіцца ад смеху, -О, дзядзька выдумаць мастак!«І для душы спажытак быў бы,І адпачыць бы добра змог,І не было б у мамы крыўды... Паеду ў свой Каменны Лог!. . »Але, правёўшы маці, тут жаЁн акунаўся з галавойНе ў вір маленства - праца-службаШтодзённа ў вір цягнула свой. Пасля музфонд даваў пуцёўку,Калі ён водпуск браў якраз, -І аглядаў Вячорка зноўкуЦі Крым, ці Сочы, ці Каўказ. Так адпачынку пал чарговыПрывык у моры ён гасіць,І так зрываўся план ягоны -Улетку ў маці пагасціць. Зноў бачыў: выбрацца не зможа,Уявы светлай тух прамень, -І адкладаў ён падарожжа,Як бы да нейкіх перамен,Да нейкай послабкі-аддухі,Што ўрэшце выпадзе яму,Каб хоць на тыдзень сэрца й думкіДаверыць котлішчу свайму... Была яшчэ адна прычына,Што астуджала ўраз запал. Вы здагадаліся: жанчына,З якой знаёмы быў Сцяпан. Ды і не проста так знаёмы. Зусім, зусім не проста так... Над імі колісь дзень маёвыУстаў, як лёсу добры знак. Пасля... да жудасці раптоўнаТой дзень бязлітасна патух -І доўга крыўдай невымоўнайЦямрэла ў сэрцы ноч пакут. Хоць знаў: у тым, што толькі горычЯму пакінуў на ўспамінВясновы вечар ясназоры, -Быў вінаваты ён адзін. Што ж, скрухі ён пазбыўся з часам -Жыццё на ўсё знаходзіць лек,Яно не любіць, каб няшчаснымНа свеце чуўся чалавек. Тым больш - у гэтакім узросце,У самым розгары вясны... Але вясна прайшла, а штосьціАд той пары не збегла ў сны. Не-не, - і марнае пытанне:Чаму так здарыцца магло? -Будзіла крыўду, шкадаванне,Пакутнай прыкрасцю гняло. Калі ж нарэшце крыўда гэтаЗ вірлівай мутнасцю сплыла -Было запозна ўжо: Альжбета -За іншым замужам была. Памылку выправіць, хоць з болем,Назад, хоць з кроўю, адкруціць -На гэта ўзняцца ён не здолеў. Рашыў: няхай перабаліць. Нашмат пазней, калі ўжо ўласнайБыў сам ён звязаны сям'ёй,Цераз знаёмага дазнаўсяСцяпан што-кольвечы аб ёй. Альжбета шлюб свой разарвала:Ёй шчасця замуж не прынёс,І марнаваць яна не сталаЗ нялюбым свой жаночы лёс. Ішлі гады... Аднойчы ўвосеньЯму прывезла маці ў домТакую вестку, што здалося:Над галавою грымнуў гром. - Да нас вучыцельку аднекульПрыслалі ў школу працаваць. Яшчэ ў тваім прыблізна веку,Альжбетай Францаўнаю зваць. Дык дзецям гэтак дорыць ласку,Як маці родная, дальбог!.
. - Альжбета Францаўна? - знянацкуСхаваць здзіўлення ён не змог. - Хіба мо ведаеш яе ты? -Як бы ўлавіў штось матчын слых. - Не, проста дзіўна, што... Альжбета,Імя такое... са старых. - Ну, так. А прозвішчам - Кудзёлка. Разводка быццам бы... АлеПа ўсім відаць, што не свісцёлка. Да ўсіх з павагай у сяле. Як толькі далі ёй хаціну,Што завуч вызваліў, Зяцькоў, -Гадоў пятнаццаці дзяўчыну,Дачку, прывезла ад бацькоў... Сцяпану ў сэрца, як іголкай,Кальнула: «Вось дык навіна!Альжбета Францаўна Кудзёлка!Няма сумнення, што яна... »Маўчаў, аглушаны як быццам,І зразумець ніяк не мог:Чаму ёй собіла прыбіццаЯкраз жа ў іх Каменны Лог?Ці ж мала школ у іхнім краі -У межах вобласці ўсяе?Які ж «асветнік» ёй нараіўАтайбавацца ў іх сяле?А можа быць, яна наўмыснаЗрабіла так?. . А для чаго?Нашто - калі ёй ненавіснаЛюбая згадка пра яго?Відаць, тут проста выпадковасць. Відаць, забылася суздром,Што гэны кут - яго мясцовасць,Яго бацькоўскі, родны дом. - Была і ў нас, у нашай хаце:То ж вучыць Паўліка якраз,Дык ушчувала бацьку, маці,Што той кладзецца спаць не ў час. І пра цябе спытала потым:Ці праўда, значыць, ці мана,Што ты мой сын і згэтуль родам... - І што?. . - Здзівілася яна. Такі, гаворыць, талент звонкіРадзіўся ў гэтакай глушы... Ад большай пэўнасці ў ВячоркіПаспакайнела на душы. «Ну, так, забылася няйначай,Што гаварыў я колісь ёй -Аб нашай вёсцы, школе нашай,Аб першай музыцы маёй... От можа фокус быць вясёлы:Прыеду я - і як на грэхАдразу ўбачымся ля школы... »І зноў па сэрцы цень прабег. Ён мусіў сам сабе прызнацца:Паклаўшы крыж на той бядзе,Ён не хацеў бы сустракаццаЗ былым - ніколі і нідзе. Тут справа, знаў ён, не ў капрызахЯго натуры. Справа ў тым,Што калі нават попел-прысакАстыў - нашто капацца ў ім?А ёй? Хіба ёй будзе ў радасцьУзрушыць памяць гаркатой?Яна ж дагэтуль лічыць здрадайЯго правінны ўчынак той. Калі ў яе спакой і немуцьПануе ў сэрцы - не бунтуй!Авось пачасе куды-небудзьПерабярэцца і адтуль... У гэткіх роздумах-развагахБываў Вячорка ўсякі раз,Калі матуля ў госці звала -На адпачынак, на папас. І ўсякі раз яго паездкаІзноў не месцілася ў план... Ды вось прыйшло пісьмо-павестка,Якой чакаў ужо Сцяпан. «Ты не забыўся, брат наш кроўны, -Струменіў водар з родных слоў, -Што маме, Сохвіі Пятроўне,Праз месяц семдзесят гадоў?Якраз на свята, на купалле. Дык выкрай часу і прыедзь. Каб потым людзі не казалі -Парадуй маму і прывець... »Сцяпан і сам у тлуме будняўНе забываў пра юбілей. «Ну, што ж, рыхтуйся, сын аблудны!Тут не адкласці надалей. Набок усякую нязмогу!На свята маці рушым, брат,Каб нават падаў на дарогуПерад табой каменны град!Ну, а наконт магчымай стрэчы... Ці не пара прасцей, дзівак,Глядзець на гэтакія рэчы?Табе ж за сорак як-ніяк!. . Ці мала што ў жыцці бывае!Якіх вузлоў не вяжа лёс!Няшчасны той, хто ўсё прымаеДа сэрца блізка і ўсур'ёз. Спакойна, брат, звычайна стаўсяІ да сябе, і да людзей... Ах, ты, на жаль, не гэткі ўдаўся?Не можаш звольна і прасцей?Тады - ты сам свой інквізітар,І - як сказаў алкаш-сусед:«Прабач, таварыш кампазітар,За гэтым я прыйшоў на свет!. . »
Книгогид использует cookie-файлы для того, чтобы сделать вашу работу с сайтом ещё более комфортной. Если Вы продолжаете пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь на применение файлов cookie.